Фарбы паралельнага свету

This document was uploaded by one of our users. The uploader already confirmed that they had the permission to publish it. If you are author/publisher or own the copyright of this documents, please report to us by using this DMCA report form.

Simply click on the Download Book button.

Yes, Book downloads on Ebookily are 100% Free.

Sometimes the book is free on Amazon As well, so go ahead and hit "Search on Amazon"

Яшчэ ў дзяцінстве ва ўступе да нейкага твора я прачытаў трапную заўвагу: «Варта інтэлігенту правесці ноч у паліцэйскім участку, як ён адразу напіша пра гэта кнігу». Не ведаю, ці магу лічыць сябе інтэлігентам, ды і ў кіпцюрах Сістэмы я правёў нашмат больш, чым адну ноч, але гэта выказванне здаецца мне даволі ўдалым. Сапраўды, турма, няволя і ўсё, з ёй звязанае, даюць чалавеку такую гаму пачуццяў і ўражанняў, якую ён мала дзе яшчэ атрымае. А для таго, хто прывык крытычна аналізаваць убачанае, гэта яшчэ і звышздатная глеба для назірання, рэфлексій і глыбокага роздуму. Чаму ж я вырашыў напісаць «Фарбы паралельнага свету»? Па-першае, улады баяліся і баяцца агалоскі ўсяго, што робіцца ў карных установах, адмыслова робячы іх настолькі закрытымі, наколькі гэта магчыма. Гэта значыць, што агалоска можа нанесці ім рэпутацыйную і маральную шкоду. І, калі магчымасць нанесці такую шкоду ў нас ёсць, мы павінны яе выкарыстоўваць. Кожны злодзей імкнецца схаваць свае дзеянні ці, калі не атрымалася, апраўдаць іх чым заўгодна: законам, правам моцнага, «рэвалюцыйнай неабходнасцю», мараллю... Казаць жа праўду і выкрываць злачынствы – гэта імператыў, маральны абавязак кожнага чалавека. Па-другое, расказваць аб тым, што мы пабачылі і адчулі, важна таксама і дзеля дакументавання. Бо ніхто і нішто не вечнае. І многія ў будучыні могуць сказаць: «А мы нічога не рабілі... Мы толькі выконвалі загад», альбо: «Мы не ведалі, што гэта робіцца, а інакш абавязкова прынялі б меры!» Альбо ўвогуле пачнуць адмаўляць усё: «Гэта хлусня, не было такога! Дзе пацвярджэнні?» І калі нават над імі ніколі не адбудзецца суд народны ці нават дзяржаўны, куды больш важны суд гісторыі. Пра турму ўжо сказана і напісана даволі многа. І часам здаецца, што тут цяжка распавесці нешта новае, бо няволя ёсць няволя, і ва ўсіх краінах свету ад дыктатур Азіі да буржуазных дэмакратый Захаду турмам уласціва адно і тое ж: адчай, азлобленасць, страх, боль, а таксама подласць і самаахвяраванне, сяброўства і здрада, міласэрнасць і жорсткасць і, вядома, інстытуцыяналізаваны гвалт, які з’яўляецца своеасаблівай мовай турмы. Ці змагу я стаць наватарам у гэтай сферы? Калі глядзець глабальна, то, вядома, не, бо беларуская турма не ёсць нечым унікальным, асабліва для постсавецкага рэгіёна, а агульная логіка і філасофія турмы, як я ўжо казаў, аднолькавыя паўсюль. Але ў лакальным маштабе, думаю, так. Без ілжывай сціпласці магу сказаць, што мой досвед у маштабах Беларусі быў унікальны. Мае сябры і я сталі першымі анархістамі ў Беларусі з моманту атрымання ёю незалежнасці, асуджанымі да пазбаўлення волі за палітычныя акцыі. Не менш унікальнымі былі і ўмовы нашага вызвалення. Не ведаю, ці ёсць яшчэ ў сусветнай гісторыі прыклады, каб вышэйшыя афіцыйныя асобы еўрапейскіх дзяржаў, да прэзідэнтаў і прэмьер-міністраў, да сенатараў ЗША, патрабавалі ад іншай дзяржавы вызваліць палітвязняў-анархістаў (!), асуджаных за акцыі прамога дзеяння (і, што цікава, у выніку ў тым ліку гэтых патрабаванняў мы сапраўды былі вызваленыя), прытым, што ў гэтых краінах сядзіць нямала «сваіх» анархістаў. За пяць гадоў свайго зняволення я пабываў у чатырох турмах і трох калоніях. Такі лёс выпадае вельмі нямногім арыштантам у Беларусі. Больш за год агулам правёў у адзіночнай камеры, змог зблізу пабачыць крымінальны свет і яго прадстаўнікоў – прафесійных злачынцаў, «бродяг», як яны самі сабе называюць; стаў другім вязнем за дваццацідвухгадовую гісторыю магілёўскай крытай, асуджаным там па артыкуле 411 Крымінальнага кодэкса; адчуў на сабе ўсе без выключэння метады «выпраўлення» (ад пазбаўлення перадач да адпраўлення ў турму строгага рэжыму) і паспрабаваў усе без выключэння метады турэмнага пратэсту (ад напісання скаргаў да галадовак і членашкодніцтва). Таму я спадзяюся, што мой вопыт і тая інфармацыя, якую я вынес з засценкаў, будуць карысныя і запатрабаваныя: камусьці для таго, каб у будучыні трываць выпрабаванні, камусьці для таго, каб не паўтараць маіх памылак, камусьці, магчыма, у мэтах сацыялагічных ці антрапалагічных даследванняў.

Author(s): Дзядок Мікола
Edition: 1
Publisher: самиздат
Year: 2016

Language: Russian, Belarusian
City: Минск

ЗМЕСТ
Уступ 4
Спіс скарачэнняў і жарганізмаў 8
ШІЗА 12
Опер 24
Рэжым 34
Неприкасаемые в тюремной иерархии 50
Запах 79
Бунт против божественной иерархии в древнегреческой мифологии 84
Божая кара 102
Маўглі 105
Улетевшие 113
Жыццё цудоўнае 128
Адкрыты ліст 132
Крайняя мера 140
Заканчэнне 155