Праграма ўступнага экзамену ў магістратуру па спецыяльнасці 1-21 80 11 мовазнаўства

This document was uploaded by one of our users. The uploader already confirmed that they had the permission to publish it. If you are author/publisher or own the copyright of this documents, please report to us by using this DMCA report form.

Simply click on the Download Book button.

Yes, Book downloads on Ebookily are 100% Free.

Sometimes the book is free on Amazon As well, so go ahead and hit "Search on Amazon"

Брэст: Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна, 2011. — 23 с.
Курс сучаснай беларускай мовы з’яўляецца важным складнікам агульнай філалагічнай адукацыі, спрыяе фармаванню асобы чалавека праз далучэнне да гісторыка-культурнай нацыянальнай спадчыны беларусаў, праз вывучэнне мовы як найважнейшага элементу нацыянальнай культуры, як духоўнага скарбу нацыі. Засваенне курсу сучаснай беларускай мовы з’яўляецца адной з найважнейшых умоў фармавання лінгвістычнай кампетэнцыі спецыялістаў-філолагаў, у тым ліку магістрантаў, супрацоўнікаў навукова-даследчых устаноў. Прапанаваная праграма ўключае сістэмны курс беларускай мовы і скіравана на асэнсаванне мовы як нацыянальнай каштоўнасці і як грамадскай з’явы, на засваенне сістэмы беларускай мовы, яе ўзроўняў, асноўных моўных законаў, паняццяў і працэсаў. Матэрыял праграмы скіраваны на тое, каб актуалізаваць засваенне курса сучаснай мовы з іншымі лінгвістычнымі дысцыплінамі – гісторыяй беларускай літаратурнай мовы, гістарычнай граматыкай, дыялекталогіяй, уводзінамі ў мовазнаўства, агульным мовазнаўствам, стылістыкай і культурай маўлення. Прапанаваная літаратура ўключае найбольш важныя навуковыя працы па ўсім курсе і па асобных раздзелах мовазнаўства, а таксама слоўнікі, атласы.

Author(s): Новік М.І. (склад.)

Language: Belarusian
Commentary: 842249
Tags: Учебные планы, программы и нормативная документация дисциплин;Языки и языкознание